Прарослы пень



Думаю пра прарослы пень.

Было такое, што звалілася на беразе Дняпра вярба старая ад ветру.

Мая цётка папрасіла прыкаціць тры пні, каб у двары былі – ставіць на іх кветкі.

Мы прыкацілі.

Два пні засталіся пнямі, а трэці прарос – пусціў карэнне. І ўжо існуе ў выглялзе пня-дрэва з карэннем маладым голлем і лісцем.

Бачыла яшчэ, як прараслі парэнчы лесвіцы каля былых каталіцкіх могілак у Воршы, дзе ўзгорак  як Кальварыя.

Зрабілі парэнчы, якія зазелянелі.

І на Радуніцу людзі ўзыходзяць на гару, трымаючыся за слупкі зялёным лісцем.

Некалі мяне напалохалі словы Кафкі, які параўноўваў людзей з дрэвамі, спілаванымі ўзімку, якія ляжаць і не ведаюць, што памерлі.

Прарослы пень – альтэрнатыва дрэвам, спілаваным зімой.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ