Права на памяць
1972 год – 10 сакавіка адбыўся выбух на Менскім радыёзаводзе.
Там загінулі больш за 140 чалавек і не ў адзін момант, а яшчэ знаходзіліся пад заваламі, пажар залівалі вадой і людзі паміралі ад абмаражэння.
У 2021 годзе жанчына, у якой пры выбуху загінула маці, звярнулася ў Менгарвыканкам і на прыём хадзіла да гендырэкатара «Гарызонту» з прапановай зрабіць мемарыяльную шыльду, ёй адказалі, што гэта яе асабістая трагедыя, якая нікому нецікавая
Улада манапалізуе права на змест культурнай і гістарычнай памяці, ігнаруе пачуцці людзей і права памяць, не дае магчымасці трагедыі стаць фактам гісторыі, у выніку адбываецца забыццё.
Трагедыя 1972 года пакуль яшчэ жыве ў памяці.
Вольга Бабкова піша: „Я, малая, памятаю агністае зарава.. амаль увесь двор выйшаў і з трывогай глядзеў у бок захаду.. ніхто нічога не ведаў. А прыйшла да дому, а тата слухае «Голас Амерыкі» – і там пачулі пра трагедыю.. Я тады дзівілася — як хутка (дзе тая Амерыка, а дзе мы…)”
У 1972 годзе загіблым тады ставілі помнікі за кошт дзяржавы, але хавалі на розных могілках. Помнікі былі аднолькавыя, і ў Менску людзі спрабавалі падлічыць колькасць ахвяраў па гэтых поніках – хадзілі па розных могілках і лічылі – ад недахопу інфармацыі і недаверу дзяржаве.
Вельмі напружаная атмасфера была ў горадзе.
Мой тата, які вучыўся ў той час у аспірантуры, пабачыў натоўп каля морга ва ўніверсітэцкім дворыку, падыйшоў і запытаўся, што здарылася, мужчына з чаргі злосна адказаў: А ты што? Не знаеш?