Пугач і Вышка



У тры гадзiны ночы, калi прыязджаеш у Воршу, час дзіўнаваты: на вакзале каля абменніка можна пабачыць дзевак у паўваеннай форме з нашыўкамі сепаратысцкай ДНР – куды едуць, адкуль і навошта?

Вандроўны мастак каля прыгарадных касаў малюе партрэты таксістаў за невялікія грошы.  

Горад спіць.

Выходзіш з таксі, спускаешся па вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча да Дняпра з гары.

 У лiпах варушацца нябачныя вялiкiя птушкi. ведаю, там жывуць сойкi i дзяцел.

І раптам адчуваеш рух паветра, ляціць штосьці важкае і страшнае.

Сава, вялiкi пугач, ляцiць над Дняпром ракой нiзка-нiзка, далятае да канца стадыёна, да таго месца, дзе калiсьцi стаяла парашутная вышка i паварочвае на цэнтр горада, як цяжкi бамбардыроушчык.

Парашутная вышка – яшчэ адно аршанскае месца, якое было адлюстраванае ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Нельга забыць”:

Парашутная вышка стаяла за кінатэатрам “Перамога” і за стадыёнам на беразе Дняпра.

Страшная жалезная гаргара, якую занядбалі, амаль адразу, як пабудавалі.

Іржавыя пляцоўкі і металёвыя тросы, усё гэта хісталася і пагрозліва рыпела, як заходзіш нават на першую пляцоўку. 

Вышка цяпер не існуе.

Парэзаная і здадзена на металалом, як і баржы з Дняпра. 

А вось, як яна выглядае ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Нельга забыць”:

“Імпэтная страла вышкі, узнесеная над затокай, над зеленаватым Дняпром, над дубамі, што шырока растрэслі на процілеглым баку свае зялёныя шапкі. На гэтай страле раптоўна з’явілася танюткая, таксама ўзнесеная ў неба, дзявочая постаць  І гурт раптоўна сціхнуў у адным дыханні ад таго, што яна збіралася рабіць. Яна адарвалася ад апоры, зрабіла паўкола ў паветры, быццам яшчэ думала, дзе лепей – у ззяючым майскім небе ці ў таемных глыбінях вады, – потым плаўна, з той лёгкасцю, якая прымушае людзей верыць у палёт, памкнулася уніз. Рукі – ластаўчыны крылы, прыгожы выгіб ног – сімвал палёту. Дзяўчына ляцела над зямлёй”.   

Праўда жыцця і праўда вымыслу.  

“  

Беларускае Радыё РАЦЫЯ