Пяць аўтазакаў



26 жніўня ішла  17. 45 з Нямігі праз Валадарку.

Пад’ехалі і сталі адзін за другім пяць аўтазакаў. На пярэднім шкле, на кратах – здаравенныя сцягі чырвона зялёныя прымацаваныя дротам.

Як на вайну ці на парад. 

Я стала ўглядацца ў кабіны, а я кіроўцы аўтазакаў на мяне.

А што?

Я  ўжо старая баба. Жыццё прайшло, баяцца няма чаго.

Пайшла далей.

У 17.55 прысела насупраць Чырвонага касцёлу, падыйшлі міліцыянты і сталі так пільна ўглядацца, што я падумала: можа мы знаёмыя, але яны былі ў масках – адзін у зялёнай, другі ў чорнай.

У 18.00 хацела перайсці Плошчу праз гандлёвы цэнтр „Сталіца”, дзверы былі зачынены, пачала туды ламіцца, выйшаў ахоўнік (ці не ахоўнік) у шэрым касцюме і сказаў: „Не работает”.

у 18.35 паехала штадлерам на Воршу. 

Калі штадлерам праязджалі Жодзіна ўбачыла дзяцей гадоў па дзесяць – яны стаялі на скрынях, з 2 бел-чырвона белымі сцягамі з Пагонямі ў руках і махалі цягніку.

А машыніст па-беларуску абвясціў : „Наступная станцыя – Барысаў”. Зранку таксама абвяшчаў па-беларуску.

Там раней быў дыктарскі голас з жалезнагй скрыні, а цяпер ад душы – ад машыніста, а пасля ўжо зноў запіс

Беларускае Радыё РАЦЫЯ