Радзіма Цмока
– Вы прыехалі, а Цмок даўно здох, аж да Полацку смярдзела, – сказала нам бабуля на кулінарным падворку фестываля „У госці да Лепельскага Цмока” у 2017 годзе.
Але ж быў Цмок – гэтага ніхто не адмаўляе.
Лепель – горад з вялікім возерам ў самым цэнтры, якое так і называецца – Лепельскае.
Прыватныя дамы на беразе возера з прычаламі, на якіх навязананыя чаўны.
Касцёл Святога Казіміра, у двары якога статуя Папы Яна Паўла Другога.
Помнік Льву Сапегу ў цэнтры горада.
Драўляная царква 1844 года – такіх у Беларусі мала.
Гарадская забудова канца 19-пачатку 20-га стагоддзя з чырвонай цэглы.
Надпісы па-беларуску – кнігарня і нават бюро рытуальных паслугаў аформлены на беларускай мове.
Вельмі прыгожыя людзі.
На гербе Лепеля – Пагоня.
А яшчэ ў Лепелі ёсць чыгуначны тупік – канец дарогі.
Горад, дзе добра сустрэць старасць.