Русіфікацыя і саветызацыя праз ДК



Тыповая карціна нашых дзён: свята, Дом культуры (ДК) ў беларускім райцэнтры, праз гукаўзмацняльнік – ліюцца маршы савецкіх часоў, вайсковыя песні альбо расейская папса.

 Усё па расейску. 

Часам чуюцца бадзёрыя воклічы супрацоўніц, кшталту: 

„Для кого-то первый звонок в школе станет последним!”

І так спрэс – па беларускіх гарадах і мястэчках. 

28 лютага газета „Літаратурная Беларусь” (культурна-асветнцікі праект Саюзу беларускіх пісьменнікаў і газеты „Новы час” ) друкуе тэкст пісьменніцы Марыі Баравік „Маяк неўміручасці”, прысвечаны моўнай і ідэалагічнай палітыцы ў рэгіёнах Беларусі (у дадзеным выпадку – мястэчку Падсвілле Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласці).

Марыя Баравік піша:

„Падсвілле. Сёмага лістапада 2019 года. Кірмаш. І што на афішы? „Хочу назад в СССР!” – чытаю. І ўжо міма мяне бягуць людзі. А я ўся – уражанне, адчуваю экспрэсію і чую асабістую рэакцыю: Вялікакастрычніцкі настальгічны канцэрт запускаюць! Перад падпісаннем паглыбленай інтэграцыі. Здаюць незалежную Беларусь! Рвуцца назад у СССР! Мала ім Курапатаў, Афгана, Чачні! Канцэртамі агітуюць. А беларускі фальклорны гурт „Балцкі субстрат”  да парога школы не падпусцілі. І нібыта зноў чуў ўслед: „Мы – государевы люди!” Дык хто сказаў? Дырэктарка ДК! Раённы дэпутат”.

Далей Маыя Баравік піша: „Перапішчыкі сказалі, што ў Падсвіллі 90 працэнтаў назвалі роднай мовай беларускую”.

Падсвілле – гістарычна культурны беларускі цэнтр, звязаны з мастаком Язэпам Драздовічам, тут ў краязнаўчым музеі, які месціцца ў сярэдняй школе захоўваююца творы Язэпа Дрздовіча.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ