Русіфікацыя праз імёны



З заменаў імёнаў і пачыналі русіфікацыю ў 19-ым стагоддзі.

„Назвалі мяне Адольфам, ласкава звалі Адолік, а скарочана Адоль. Гэтае імя я насіў да 16 год. А пасля, пры выдачы метрыкі з кансісторыі, апошняя пераіменавала мяне ў Адама, назваўшы быццам бы больш праваслаўным імем,” – пісаў Адам Багдановіч.

Пасля 70 гадоў жыцця, на схіле дзён, ё усвядомлена пісаў, што  быў „адной з першых ахвяр русіфікацыі”э

Адам (Адольф) Багдановіч, этнограф і бацька паэта, не быў ворагам Беларушчыны, ведаў беларускую мову да канца жыцця, цэлыя старонкі тэкстаў мемуараў з дыялогамі і апісанне побыту на беларускай мове.

І ў працяг успамінаў:

„Па яшчэ свежым уніяцкім абрадзе мяне хрысцілі праз абліванне, таму мясцовыя стараверы пагардліва называлі нас „абліванцамі”. 

У сям’і Багдановічаў была „блытаніна” з імёнамі. Дзед у розных дакументах быў то Юры, то Георгі, то яго, адпаведна сын яго – Адам (Адольф) – Юравіч, Георгіевіч, Ягоравіч. Бабуля Багдановіча была Тамашаўна, а стала Фамінічна.

Адам (Адольф) Багдановіч добра ведаў і тое, як перашкаджае беларускі акцэнт ў сацыяльным жыцці – па доўгу выпраўляў вымаўленне „ч” і „шч” сваім пляменніцам, але было гэта ўжо ў Расеі, куды ўсе сям’я выехала пасля трагедыі – смерці Марыі Багдановіч, маці паэта. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ