Шырма для дэспатызму ўлады



Адным з першых у Еўропе неабходнасць  адмены смяротнага  пакарання абгрунтаваў у трактаце «Аб злачынствах і пакараннях» італьянскі правазнаўца і філосаф Чэзарэ Бекарыа (CesareBeccaria. Dei delitti e delle pene),

Першае выданне трактата «Аб злачынствах і пакараннях»  з’явілася ў 1764 годзе. У гэтым трактаце ўпершыню былі сфармуляваныя асноўныя аргументы на карысць адмены смяротнага пакарання і катаванняў.

Чэзарэ Бекарыа адмаўляе дзяржаве ў праве выкарыстоўваць смяротнае пакаранне. Ён лічыць, што выкарыстанне смяротнага пакарання – гэта не права, а гэта вайна дзяржавы з грамадствам.

На думку Бекарыа, больш эфектыўнай мерай пакарання з’яўляецца пажыццёвае зняволенне.

Неапраўданае смяротнае пакаранне яшчэ і таму, што мае незваротны характар, у выпадку смяротнага пакарання памылка суда непапраўная.

Бекарыа паказвае, што смяротнае пакаранне не толькі неэфектыўнае, але і небяспечнае і шкоднае, бо спараджае ў людзей жорсткасць, амаральнасць, помслівасць, злараднасць.

 Бекарыа піша: «Абсурдна, калі дзяржаўныя законы з аднаго боку ганяць і караюць за забойства, і ў той жа час дзяржава сама ажыццяўляе забойства».

Праўда, паводле вучэння Бекарыа, у тым, што законы пра смяротную кару, фармальныя працэдуры з’яўляюцца толькі шырмай для гвалту і дэспатызму дзяржаўнай улады, а асуджаныя да смяротнага пакарання – тое ж самае, што і чалавечыя ахвярапрынашэнні старажытным багам.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ