Таксіст і міліцыянтка
У Гомелі спякота. Жарты ў гомельскіх таксістаў таксама гарачыя.
З аповеду таксіста Аляксандра: – Села да мяне ў таксі мянтоўка – кілаграмаў 40 вагі, з пагонамі і пісталетам. я ў яе пытаюся:
– У вас пачуццё гумару ёсць? Яна смяецца і кажа: – Магу прыстрэліць. Я ёй гавару – У Вас пісталет, напэўна, як супрацьвага, каб Вы на сваіх пагонах, як на крылах не ўляцелі. А яна смяецца.
Смяяцца лягчэй, чым кожны раз тлумачыць, што не смешна.
Ці ўсё ж смешна?
Смешна, але што ж не так?
А не так тое, што паўстае пытанне: цi мог бы таксiст падобным чынам пажартаваць з супрацоўнікам – мiлiцыi мужчынам, каб той меў падобныя фiзiчныя характарыстыкi – малы рост i вагу, а таксама пісталет і пагоны?
Можа і смешна было бы, але жартаваць не рызыкнуў бы
І яшчэ ёсць пытанне – таксіст на працы – міліцыянтка кліентка, ці мусіць яна выслухоўваць каментары да сваёй знешнасці?
Людзі малога росту да канца жыцця мусяць слухаць сцёб? Асабліва, калі гэта жанчына ў „мужчынскай прафесіі”?
Пасля гісторыі пра міліцыянтку таксіст мне распавёў анекдот пра старога зэка, які прыкінуўся сляпым і пайшоў у жаночую лазню.