Цела шукалі і не знайшлі



Красавік 2021 года.

Некалькі дзён у Воршы у Дняпры шукалі цела жанчыны. 

Цела шукалі і не знайшлі,

Прывезлі адмысловы кацер, абсталяванне. Шмат людзей былі задзейнічаны ў пошуках. 

Жанчына 1968 года нараджэння. Ноччу з 11 на 12 красавіка выйшла з дому і не вярнулася.

Адзенне знайшлі на мосце праз Дняпро, які каля Кабыляцкай гары.

Тыя, хто ведаў яе, кажуць, што ў яе памёр сын 30 гадоў, што яна часта стаяла курыла каля крамы „Ніць” на вуліцы Караткевіча, дзе працавала, што перад знікненнем хадзіла на магілу бацькі на могілках у Ларынаўўцы, што каля таго самага маста, на магіле бацькі пакінула кветкі. Кажуць,  што не магла знайсці супакою.

Ёсць версія, што яна магла прывязаць да сябе нешта цяжкое.

Гляджу на ваду ў Дняпры, які разліўся. Вада блішчыць на сонцы.

На беразе шмат людзей, з дзецьмі, з сабакамі.

Думаю, столькі людзей займаліся пошукам цела, чаму людзям не дапамагаюць пры жыцці?

Калі людзі знікаюць, я ўяўляю, што яны пачалі іншае жыццё ў іншым лепшым месцы.

Яшчэ думаю, што калі быць ўважлівымі да блізкіх, ім можна дапамагчы ў цяжкія часы.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ