Украінскі след Багдановічаў
У жыцці і смерці Максіма Багдановіча шмат звязанага з Украінай.
У жыцці даследваў украінскую літаратуру, пісаў для ўкраінскіх выданняў.
У смерці – памёр ад сухотаў у Ялце, дзе і быў пахаваны, дзе і цяпер яго парэшткі. .
Але ёсць яшчэ таямніцы, звязаныя з родам Багдановічаў і Украінай.
Максім Багдановіч ніколі ў жыцці не бачыў сваіх дзядоў ні па маці, ні па бацьку. Па часе са сваім дзедам з Юрыем Багдановічам Максім мог бы сустрэцца. Але Юры Багдановіч жыў на той час сваім жыццём.
Юры Багдановіч, амаль у два разы перажыў сваю першую жонку Анэлю, якая памерла ў 36 год ад пнеўманіі. Пасля яе смерці Юры Багдановіч паехаў у Адэсу і там ажаніўся некалькі разоў. Юры Багдановіч памёр у 1904 годзе.
Ці былі дзеці ў яго дзеці ва Украіне ад іншых шлюбаў? Можа там як раз ва Украіне і расквітнеў род Багдановічаў? „Украінскі след” не распрацоўваўся багдановічазнаўцамі. не ў гэтым накірунку, прынамсі.
На адваротным баку адэскага фота Юрыя Багдановіча з другой жонкай бібліёграф Ніна Ватацы алоўкам памылкова пазначыла, што побач з Юрыем – Анэля, якая на той час ужо была мёртвай. Імя другой жонкі – невядомае.
Верагодна, што ў Адэсе і цяпер жывуць нашчадкі Юрыя Багдановіча, невядомыя сваякі Максіма Багдановіча, ні ў Беларусі, ні ў Расеі іх не засталося.