Успамін пра Уладзіслава Ахроменку



З Уладзіславам Ахроменкам мы вучыліся ў адной школе нумар 26 горада Гомеля. Ён бы на тры гады старэйшы.

Я памятаю Уладзіслава Ахроменку, як хлопчыка, апранутага у светлы ў клетачку строй замест сіняй школьнай формы, а замест піянерскага гальштука мятлік.

Ён граў на піяніна на сцэне на школьных імпрэзах. 

Падчас вучобы ў школе ў нас быў агульны вораг – садыст, якога мы згадвалі і абураліся ім да апошняга часу – ужо ў дарослым жыцці.

Мы ішлі ў жыцці побач і паралельна. 

Жылі ў адных гарадах, працавалі на адных працах.  

У 90-ыя гады Уладзіслаў Ахроменка быў легендай у асяродку літаратараў, якія рабілі камерцыйныя раманы.

Гаварылі, што ён піша па 36 – 40 старонак у дзень. Гэта 1994 год.

 – Як? Ніхто не мог зразумець, як так хутка можна было пісаць?  

Пра гэта я спыталася ў Ахроменкі летам 2015 году ў Беластоку падчас навучання на Беларускім Радыё Рацыя. 

  • Табе цікава праз столькі гадоў?  
  • Вельмі. Усім было цікава. Таямніца.
  • А з вас ніхто не падумаў, што я прафесійны піяніст? 
  • І што?  
  • Хуткасць пальцаў. Я добра граў Брамса!

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ