Віленскія нарысы 1863 года



3-га лютага 1987 года мы з сяброўкай Наталляй паехалі ў Вільню на 10 дзён. У бібліятэку. Жылі ў віленскага беларуса Янкі Багдановіча. Нашай залачай было падрыхтаваць карту для летніх вандровак па месцінах баёў паўстанцаў 1863 года з расейскімі войскамі.
 
Мы чыталі дакументальную літаратуру 19-стагоддзя і рабілі выпіскі, у тым ліку і мемуары „абрусіцеля” – „Виленские очерки 1863-1865 (Муравьёвское время) А.Н. Мосолова.
 
Аляксанд Масолаў – расейскі пісьменнік і сакратара Мураўёва-вешальніка падчас падаўлення паўстання.
 
У „Віленскіх нарысах Масолава” вельмі шмат дэталяў, якія з цяжкасцю можна ўявіць цяпер.
Пра атамасферу 1863 года Аляксандр Масолаў пісаў:
 
„Народ ў краіне маўчаў. Большая частка мясцовых жыхароў была ўпэўнненая, што справа Расеі заходніх губерніях прайграная”.
 
Аляксандр Масолаў і пра свайго кіраўніка – Мураўёва- вешальніка:
 
„Мураўёву было ў той час 67 гадоў і ён пакутваў на дыхавіцу і атлусценне грудной поласці”.
Ёсць у „Віленскіх нарысах” і аповеды пра паўстанцаў:
 
„Малады ксёндз-фанацік Мацкевіч з незвычайнай энергіяй, які валодаў выбітнымі здольнасцямі весці партызанскую вайну, да лістапада 1863 года трымаў у нейкім напружанным стане ўсю Жмудзь. У лістападзе ён быў разбіты і нават меркавалася, што ён забіты. Потым ён зноў з’явіўся. (…) Непадалёку ад Нёмана, паабедаўшы ў панскага лесніка, мяцежнікі разбрыліся па адным у розныя бакі, каб зручней схавацца, тым больш, што падчас апошняга вандравання ім даводзілася бадзяцца па лясах з боку ў бок ад з з’яўлення раз’ездаў і невялікіх нашых атрадаў. Ксёндз Мацкевіч, змучаны, наблізіўся да Нёмана і ў лясным гушчары лёг над крутым берагам лёг пад дрэвам. У такім становішчы застаў яго атрад штаб-капітана Азерскага, які праводзіў у лесе вобшук. Атрад быў зусім прайшоў тое месца, дзе хаваўся Мацкевіч, як раптам унцер-афіцэр паказаў Азерскаму на нешта цёмнае пад кустом. Афіцэр імкліва накінуўся на Мацкевіча. І трэба было прыкласці шмат намаганняў, каб устрымаць салдат ад таго, каб не разарваць мяцежніка. „Я ксёндз Мацкевіч”, – прастагнаў ён, і гэта іх спыніла. Так усе былі ўражаныя гэтым імем. Мацкевіча даставілі ўвечары ў Коўна. У Вільню было дадзена ведаць аб тым па тэлеграфе і адтуль прыйшоў загад судзіць яго ў 48 гаддзін. Знойдзеныя пры ім гадзіннік, грошы, пісталет ды іншыя каштоўныя рэчы былі падзеленыя паміж саладатамі атрада, які схваціў яго, Мацкевіч бадзёра ішоў на смяротнае пакаранне. У дзень смяротнага пакарання было дадзена ведаць у Вільню. Паплечнікі яго таксама хутка схопленыя, але ніхто з іне быў пакараны смерцю, а высланыя большай часткаю ў Сібір”.
 
Я знайшла сшытак са сваімі запісамі ў сакавіку 2022 года, калі свет змяніўся некалькі разоў з лютага 1987 года. Сшытак у клетачку, у якія запісвала цытаты з Віленскіх нарысаў мае дзіўны водар: ці то захоўвае пах бібілятэкі з таго часу, ці то сам набыў пах старой паперы, бо сам ператварыўся ў архіўны экспанат.
Беларускае Радыё РАЦЫЯ