Вычварэнцы



Яны прыдумалі гульню і пачалі гуляць. Вечарам ён і яна ішлі ў кінатэатр “Цэнтральны”, дзе ў 1997 праходзілі дыскатэкі. Былі там і столікі з ежай і алкаголем. Пад столлю ў цемры круціўся люстраны шар, білася музыка ў сценах “Цэнтральнага”.  Адбіткі люстраного шара – бліскучае срэбра на тварах наведнікаў. Замаўлялі каньяк. Ён заставаўся сядзець за столікам, яна ішла таньчыць.  Круціўся шар, раскідваў срэбныя водбліскі-зайчыкі. Цені мітусіліся на сцепах старога кінатэатра. Карнавал. Пераўвасабленне.  Ён сядзеў з сумным задуменным выглядам, у чорнай шаўковай кашулі і назіраў за яе танцам, за тым, што яна робіць. Рабіла яна тое, пра што яны загадзя дамовіліся.  Падчас танца знаёмілася з хлопчыкам. Выбірала маладзейшага за сябе, запрашала за столік. Хлопчыка частавалі. І распавядалі гісторыю, у якой яны были – муж і жонка. і ён казаў: – Я мастак і заможны чалавек, але… маю праблемы.  Усе словы прагаворваліся ціхім голасам на адной ноце. Ён тлумачыў, што мае праблему з патэнцыяй – падманваў, але выглядала пераканаўча. Лёгка верыцца, калі чалавек прызнаецца ў слабасці.  – А жонка ў мяне маладая, прываблівая, – ён рабіў жэст рукой, каб падрэсліць прывабнасць жанчыны – бландынкі з празрыстымі вачыма, моцным целам і тварам адсутным, як у гіпсавай фізкультурніцы ў парку.  Ціхія словы з інтанацыямі даверу.  Пад столлю круціўся бліскучы шар.  Калі чалавек хоча верыць, ён верыць. Ачаму бы і не? Бывае ж такое – бізнесовец, імпатэнт і мастак, жонку кахае, таму не хоча пазбаўляць яе жыццёвых радасцяў. Бывае? Бывае! У адным людзі моцныя, у іншым – слабыя. Слабыя людзі могуць быць і забяспечанымі, і бяспечнымі. Можна дапамагчы. Здаецца, калі дапамагаеш імпатэнту – рызыкі няма.  Ён прапаноўваў хлопчыку заняцца з сэксам з яго “жонкай”, а ён будзе глядзець, і маляваць, і яшчэ: – Я заплачу 50 даляраў.  Хлопчык пагаджаўся, выходзілі з Цэнтральнага, пераходзілі праспект ў дом насупраць – з эркерамі, балконамі, калонамі і паўкруглымі вокнамі.  У кватэры на апошнім паверсе перад выхадам на дах, ён глядзеў, як яна займаецца сэксам з хлопчыкам і маляваў. А пасля ён падводзіў хлопчыка да паўкруглага вакна паказваў на дом насупраць і казаў – Бачыш дом?  – Ага, – ківаў хлопчык. – Я там працую. – ??? – Пдаціць табе ніхто не будзе.  Хлопчыка выганялі з хаты.  Яна так і распавядала, што біла юнака тапкам і крычала: – За сквапнасць!

Беларускае Радыё РАЦЫЯ