“Я друзей на зоне не іщу!”
Летам 1998 года я атрымала замову ад прыватнага выдавецтва на кнігу „Как выжить в тюрьме”.
Кнігу і цяпер можна пабачыць у інтэрнеце, калі набраць у пошукавіку „Полина Степаненко „Как выжить в современной тюрьме”.
Там нават малюнак вокладкіі можна пабачыць.
Зэкаў, якія былі гатовыя падзяліцца правіламі жыцця за кратам хапала. І тых, якія сядзелі яшчэ да Незалежнасці – па ўсім СССР.
Мы пайшлі на Залатую Горку.
Там жыў Дрофа.
Ён быў аголены па пояс, увесь у татуіроўках, ён варыў грыбны суп і кампот. У вялізных рондлях. У яго двухпакаёвай кватэры сядзелі алкаголікі, якія чакалі, калі ўсё зварыцца.
– Аказваеце сацыяльную дапамогу? – сказала я Дрофу.
– Так, – адказаў ён.
Яго маці была настаўніца.
– Грыбы, у лесе назбіраў, А ягоды на дачах сабраў “без спросу”.
Ён распавядаў, пра далёкім савецкія зоны, дзе выдавалі ім “зайчевыя полушубкі”.
А я падумала, што несправядліва будзе, калі ў кнізе не будзе пра жанчын.
- Прывядзіце Крысу! – загадаў Дрофа.
І тыя, хто чакаў супу пабеглі ў бок Вайсковых могілак.
І вось ужо вядуць Крысу (Ларысу). Жанчына цяжка абапіраецца на мыліцу.
- Яна там жабруе каля царквы.
І я запісваю пра тое, як Ларыса сядзела, як пасадзілі яе за тое, што ўдарыла нажом мужчыну, як на зоне з ёй спрабавалі пазнаёміцца лесбіянкі, як, падсоўвалі ёй у швейную машынку цыдулкі з прапановамі.
- А што вы ім адказі?
- Адказала: “Я друзей на зоне не іщу!”.