Як адрозніць Пушкіна ад Леніна?



Маленькі хлопчык паказвае на помнік на плошчы: 

Мама мама, глядзі – Пушкін!

– Не Пушкін, а Ленін!

– А як ты іх адрозніваеш?

– Ленін лысы, а Пушкін кучаравы.

– аааа

Праўдзівая сцэнка.

Сёння – 26 сакавіка 2021 года.

Але метад, як адрозніць Пушкіна ал Леніна, не ўніверсальны.

Памятаеце вершык Агніі Барто?

Когда был Ленин маленький, С кудрявой головой, Он тоже бегал в валенках По горке ледяной. 

У СССР каля школ звычайна ставілі Леніных- кучаравых хлопчыкаў, перад Палацамі Піянераў таксама.

У Гомелі, памятаю  быў  маленькі кучаравы Ленін на на клумбе,  станцыі юнатаў  – „юных натуралістаў”. 

А Леніных-юнакоў я і не памятаю, лагічна, што каля ўніверсітэтаў і тэхнікумаў.

Цікава, што ў Беларусі менавіта помнікі Леніну і Пушкіну апошім часам абмалёўвалі фарбай.

  

Беларускае Радыё РАЦЫЯ