Як разумець: „Развіталіся назаўсёды каля ганку”?
Кніга „Вернасць высокім ідэалам. Максім Гарэцкі (аповесці, апавяданні, успаміны), 2018 год/
Нідзе не напісана пра расстрэл – а толькі „развіталіся назаўсёды каля ганку”, „заўчасна абарвалася яго жыццё”, „памёр”, „потым Гарэцкага не стала”.
Цікава – гэта вынік культурнай палітыкі, якая праводзіцца з 1994 года, ці вынік таго, што сабралі ўспаміны савецкіх часоў і не напісалі каментароў?
Так пра расстрэл пісалі іншасказальна ў застойную эпоху.
У кнізе Кніга „Вернасць высокім ідэалам. Максім Гарэцкі (аповесці, апавяданні, успаміны), 2018 год/павінны быць уводзіны, заключэнне. А іх няма.
Ёсць выдатная гладкая папера.
Кніга выйшла ў 2018 годзе, а такое адчуванне, што ў 1975 годзе.
Гэта было замоўчванне рэпрэсій, якое пачалося ў застойную эпоху.
У гэты ж час былі і напісаныя ўспаміны дачкі і братоў.
Верш Алеся Ружанцова (Алеся Смаленца) “Расстрэл”, ахвяраваны Максіму Гарэцкаму. Верш напісаны ў 1922, Максім Гарэцкі расстраляны ў 1938 годзе.
Максім Гарэцкі быў некалькі разоў на мяжы смяротнага пакарання. Першы раз у 1922 годзе ў Вільні, у турме на Лукішках.
Расстрэл (ахвярую Максіму Гарэцкаму)
Мільганула маланка ў мазгу: «Я памру!»
Й часам думка ў крывавым віру…
I ў самлелае цела так смагла ўтыкнулі
Свае тварыкі гострыя кулі.
I упала яно. I пачуліся енкі
Каля цёмнай цаглянае сьценкі.
Раптам згасьлі ліхтарні… Задыміў папіросай,
Моцна лаяўся хтосьці з матросаў…
На сьнягу чырванела крывавая пляма:
Зачынілась жыцьцёвая брама.
Алесь Ружанцоў (Алесь Смаленец)
05.03.1922
У 1923 годзе Максім Гарэцкі ўжо пераязджае з сям’ёй у Менск. 4 лістапада 1937 года Максім Гарэцкі арыштаваны, расстраляны 10 лютага 1938 года ў Вязьме, а жонцы паведамілі, што прычына смерці – кровазліццё ў мозг.
Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 года.
Максім Гарэцкі мог быць першым беларускім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.