Як тануў дзіцёнак на Дняпры



27 верасня бачыла, як тануў дзіцёнак ў Дняпры.

Выратавалі.

Я думала, што гэта дзяўчынка, а на наступны дзень, мне ўдакладнілі, што гэта быў хлопчык. 

У краму вырашыла пайсці па беразе. Мая цётка сказала, што там белая чапля, я вырашыла паглядзець на чаплю. Выйшла з дому – на рацэ плавалі дзеці на байдарках – па коле і смяяліся, хацела іх сфатаграфаваць, бо выглядала ўсё, як на карціне.

Прайшла да ратавальнай станцыі, прывіталася з дзяжурным на балконе.

І тут смех над вадой ператварыўся ў дзікі крык.

Перавярнулася байдарка.

Дзіцёнак пасярэдзіне ракі пачаў сыходзіць па ваду, крычаў:

„Пожалуйста помогите. Пожалуйста. Я тону, я не умею плавать”.

Дзеці плавали вакол яе на байдарках, спрабавали даць вясло, але ничога не атрымливалася.

Дзіцёнак дзіка крычаў.

З ратавальнай станцыі закрычалі ў мегафон:

„Не кричи, мы тебе поможем”.

Два ратавальникі хутка, але без панікі падбеглі да маторкі.

Дзіцёнак зусім ужо захлынаўся ў халоднай вадзе,

Без ратавальнай камізэлькі. 

Маторка пад’ехала, у апошні момант, выключылі матор, каб не накрыць хваляй.

Дзіцёнка выцягнулі і павезлі на байдарачную станцыю.

А з будынку ратавальнікаў выскачыў начальнік станцыі з вёсламі, са словамі „Ё….ныя тренира”, – ён сеў у шлюпку і паплыў у бок байдарачнай станцыі.

Ратаванне гэта цуд, і майстэрства ратавальнікаў. а дзеці без ратавальніых камізэлек і трэнера, якія не ўмеюць плаваць на вадзе? 

А 28 верасня над вадой цішыня – ніводнай байдаркі, ніводнага гуку – ні смеху, ні енкаў. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ