Жывы Караткевіч



Часам мне здаецца, што бачыла жывога Уладзімір Караткевіча ў Воршы ў 1983 годзе – вельмі сумнага чалавека ў кветніку каля аршанскага дома на вуліцы Касманаўтаў.

Але ў жывых пісьменнікаў я не верыла. Мне не прыходзіла ў галаву, што іх можна пабачыць.

Кнігі – іншы свет.

У 1983 годзе я – падлетак, ўжо прачытаныя і „Дзікае паляванне Караля Стаха” і „Чорны замак Альшанскі”, які вельмі падабаўся мне апісаннем сапраўднага сяброўства і старажытных скарбаў, чытала я і „Нельга забыць” – пра каханне, якое не ўсім у свеце дадзенае (як і сяброўства з „Чорнага замка”).

Яскравы свет кніг і панурая рэальнасць.

 Пра смерць Караткевіча мне сказала па тэлефоне маці, якая была на практыцы са студэнтамі Гомельскага ўніверсітэта ў Менску, яна хадзіла на пахаванне.

На пахаванні Уладзіміра Караткевіча ў Доме літаратара мая мама стаяла побач з Зянонам Пазняком, якога ведала, ён казаў, што Караткевіч мог бы жыць, каб не яго лад жыцця. Пасля тэлефоннага званка ад мамы я пайшла на Дняпро села на баржу закінутую, апусціла ногі ў ваду.

Водарасці зялёныя і вада.

Летняе цяпло.

 Жывы рух вады.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ