Пасланне
Фармальна ў Беларусі царква
Вось у адной такой краіне з назвай СССР мне і давялося нарадзіцца, і адразу пасля нараджэння нават на сабе адчуць, як той Савецкі Саюз аддзяляў царкву ад сябе. Хрысцілі мяне тайна, за закрытымі вокнамі, каб ніхто не мог убачыць. Бо маці была настаўніцай, і каб кіраўніцтва даведалася, што яна ахрысціла свайго першынца, то больш навучаць не давялося б.
Усе атэістычныя школьныя
– Вось, Віктар, паглядзі, якая гэта вялікая Кніга. Усіх яна корміць. Я служу з ёй, і накормлены. І тых, хто супраць яе, яна таксама корміць. Паўзірайся, як добра зарабляюць тыя, хто брэша на яе. Вось якая яна вялікая. Усіх сваім дабром накрывае.
Такое я меў першае Пасланне ад святара. Распавядаў тады мне гальшанскі бацюшка і пра місію святарства, стараўся давесці і пра духоўнае насычэнне ад Бібліі. Пазней тыя моманты дзяцінства часамі ўзгадваліся, калі даводзіліся прымаць важныя рашэнні. А асабліва пасля такіх выпадкаў, як той, што здарыўся са мной у Свята-Пакроўскім кафедральным Саборы Гародні, куды я аднойчы прыйшоў на службу з жонкай і дзецьмі. Адзін з бацюшкаў заўважыў у мяне на вопратцы бела-чырвона-белы значок, спыніўся, і гучна спытаў, што гэта для мяне значыць. Я адказаў, што гэта мае перакананні. І тады ён усяму прыходу мяне паставіў у станоўчы прыклад за маю грамадзянскую беларускую пазіцыю. Памятаю, як перапаўняў тады мяне гонар.
Праз многа гадоў пазней, зусім нядаўна, пасля жнівеньскіх
Пасля гэтай прамовы людзі, якія разбіраюцца ў тым, што ў нас робіцца, прадраклі, што не пройдзе і году як Архіепіскапа вызваляць ад яго пасады. І хіба што не без умяшальніцтва ў гэты працэс з боку дзяржавы. А можа і не адной.
Але якія б не ставіліся мэты гэтым адхіленнем, толькі дасягнулі яны адваротнага. Бо яшчэ большую цікавасць узбудзілі да сказанага. І зараз тое казанне сталі пераглядаць па мноства разоў у сеціве. А людзі, якія разбіраюцца ў тым, што ў нас робіцца, ужо прадказваюць славуты перыяд беларускага праваслаўя, звязаны з імем Архіепіскапа Арцемія.
На жаль, мяне ў час той прамовы не было ў Храме. Але мне ўвесь час здаецца, што быў. Не магу пазбавіцца ад пачуцця, што я сам асабіста стаяў там, побач з гэтым вялікім чалавекам, і чуў з яго вуснаў кожнае сказанае Слова. Ды і многія іншыя, хто слухаў тое Пасланне толькі ў запісу, сцвярджаюць, што не могуць пазбавіцца ад такой жа ўпэўненасці, нібыта асабіста стаялі там і маліліся разам…
А вось, што там не спадабалася ў словах Архіепіскапа Арцемія тым, каму яны не спадабаліся, чалавек недасведчаны не адразу здагадаецца. Бо Святар заклікаў да дабра, казаў, што маўчаннем прадаецца Бог, і што быць Хрысціянінам, гэта быць Крыжаносцам, і што трэба ісці за праўдай… І што нельга, каб палітыкі падмялі пад сябе справы царкоўныя… А яшчэ ён звярнуўся да тых, хто гатовы на беззаконне, каб апамяталіся, бо іх справа не устаіць…
У канцы Архіепіскап Арцемій у хрысціянскай манеры папрасіў, каб яго прабачылі тыя, хто пакрыўдзіўся ад яго Паслання. Хоць ён нікога і не крыўдзіў.
Не. Яго ўсё ж вызвалілі ад пасады. Але яго Святарская Місія ўсядно працягваецца. Хаця б у тым Пасланні.
Віктар Сазонаў