Цана на нафту WTI ўпала да 20 даляраў за барэль



Апошнім разам так танна нафта гандляваліся, калі ўступіла ў сілу рашэнне АПЕК і іншых краін пра скарачэнне здабычы на 1,5 мільёна барэляў у суткі на працягу паўгода з пачатку 2002-га.

Цана на травеньскія ф’ючэрсы маркі нафты West Texas Intermediate (WTI) абвалілася на 3%. Гэта вынікае з дадзеных лонданскай біржы ICE, паведамляе www.rbc.ru

На мінімуме падчас таргоў на Лонданскай біржы цана нафты была $ 20,06.

Цана нафты WTI не дасягала гэтай адзнакі з лютага 2002 года.

На цяперашніх таргах на 3% таксама ўпала цана нафты Brent, да $ 23,7 за барэль.

З пачатку года цана WTI абвалілася на 60%, а Brent — амаль на 30%.