10 сакавіка ізноў даражэе паліва. На капейку
Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва на АЗС павысіліся 10 сакавіка, паведамляе канцэрн „Белнафтахім”.
Літр бензіну АІ-92 будзе каштаваць 1,76 рубля, АІ-95 — 1,86 рубля, АІ-98 — 2,08 рубля. Кошт дызельнага паліва складзе 1,86 рубля за літр, піша REFORM.by.
„Белнафтахім” тлумачыць чарговае падаражанне працягваецца тэндэнцыяй росту сусветных коштаў нафты.
