$100 млн. для мадэрнізацыі беларускіх універсітэтаў
Сусветны банк плануе прадаставіць Беларусі каля $100 млн для мадэрнізацыі ўніверсітэтаў, паведаміў 28 лістапада журналістам кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Беларусі Алекс Крэмер.
„Мы спадзяёмся, што праект будзе прадстаўлены нашаму савету ў наступным годзе – вясной-летам. Праект будзе прадугледжваць выдзяленне каля $100 млн на мэты мадэрнізацыі ўніверсітэтаў з асобым акцэнтам на навуку, інжынерныя дысцыпліны, фізіку і хімію”, – адзначыў Алекс Крэмер.
Паводле яго слоў, праект таксама акажа падтрымку Беларусі ў частцы распрацоўкі навучальных праграм, якія будуць у максімальнай ступені адпавядаць патрабаванням і стандартам Балонскай сістэмы, і дапаможа стварыць незалежную і адпаведную прынцыпам Балонскага працэсу сістэму забеспячэння якасці навучання ў ВНУ.
Рэалізоўваць праект будзе Міністэрства адукацыі Беларусі, удакладніў Алекс Крэмер.
З таго часу як Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе, СБ прадаставіў краіне крэдытныя рэсурсы на суму $1,9 млрд. Акрамя таго, на рэалізацыю розных праграм было прадастаўлена грантавае фінансаванне ў аб’ёме $31 млн. На гэты момант інвестыцыйны партфель Сусветнага банка ў Беларусі ўключае 9 праектаў на агульную суму $942,7 млн.