100 тон сухога малака вярнулі на Гарадзеншчыну



Вялікая партыя грузу была затрымана 5 снежня на ветэрынарным пасту ў ППП “Чырвоны камень” Бранскай вобласці. Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення Рассельгаснагляд па Бранскай і Смаленскай абласцях, быў затрыманы ўвоз 5 партый сухога абястлушчанага малака агульнай вагой 100 тон.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, у прадастаўленых інспектарам ветэрынарных сертыфікатах у якасці вытворцы было названа ААТ “Шчучынскі МСЗ”, вытворчы цэх “Слонім”.

Але на маркіраваных этыкетках і ў пасведчаннях якасці вытворцам з’яўляецца ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”. Гэта супярэчанне дазволіла ўсумніцца ў якасці ветэрынарнага кантролю пры адпраўцы грузу. Таму яго вярнулі назад на Гарадзеншчыну.

malako

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.