1,5 мільёна чалавек маюць ільготу па новым падатку на нерухомасць



У Беларусі 1,5 мільёна чалавек маюць ільготу па падатку на нерухомасць, якую хочуць адмяніць у 2022 годзе, паведамляюць „Мінск-Навіны”. Праўда, канчатковае рашэнне па скасаванні льготы яшчэ не прынятае.  Гаворка ідзе пра скасаванне льготы па падатку на нерухомасць для ўсіх уладальнікаў кватэр у шматкватэрных жылых дамах. Цяпер падатак плацяць толькі ўладальнікі дзвюх і больш кватэр — іх у Беларусі налічваецца больш за 215 тысяч. 

Раней Міністэрства фінансаў прапанавала ўвесці падатак для ўсіх уладальнікаў кватэр з 2022 года. Плацеж мае залежаць ад горада і тыпу жылля. У сярэднім сума падатку за стандартную кватэру ў Менску складзе 50 рублёў за год, у рэгіёнах — 25 рублёў. Ад яго выплаты вызваляць толькі пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетныя сем’і і маламаёмасных грамадзян.