19 снежня раніцай многія абменныя пункты не адчыніліся



Нацыянальны банк Беларусі рэкамендаваў камерцыйным банкам аслабіць курс рубля да даляра прыкладна на 10 %.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на крыніцу ў банкаўскай сфэры. Таксама рэкамендавана не падмацоўваць абменныя пункты валютай, а ажыццяўляць продаж толькі той валюты, якую здае насельніцтва», – паведаміў суразмоўца агенцтва.

19 снежня раніцай многія абменныя пункты ўвогуле не адчыніліся.

Банкі чакаюць рэкамендацый рэгулятарнага органа па курсавой палітыцы.

«Купіць даляры ў Менску раніцай было практычна немагчыма», – падкрэсліў суразмоўца агенцтва.