2016-ты становіцца годам таннай нафты
Плюсы і мінусы гэтай сітуацыі для Беларусі вызначыў эксперт Сяргей Лябецкі, прадстаўнік Еўрапейскай даследчыцкай асацыяцыі «Oikonomos», што базуецца ў Вільні.
Як вядома, значная частка даходаў Беларусі ад гандлю з краінамі Еўразвязу — гэта даходы ад продажу нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты. Цэны на іх таксама зніжаюцца. Адсюль і праблемы з напаўненнем бюджэту Беларусі. А плюсы ў тым, што не павінны расці цэны на нафтапрадукты для ўнутранага спажывання. З улікам беларускай спецыфікі цэнаўтварэння гэта азначае іх фактычнае зніжэнне. Таксама сітуацыя непазбежна падштурхне беларускія ўлады рабіць штосьці ў эканоміцы. Акрамя таго, Лябецкі зазначае, што з кожным цэнтам зніжэння сусветнай цаны на нафту зніжаюцца магчымасці ўплыву Расеі на справы ў Беларусі, што дадае вагі сапраўднай беларускай незалежнасці.
Паводле nn.by