24 жніўня – дзень зніжак на Гарадзеншчыне
Гандлёвыя прадпрыемствы Гарадзенскай вобласці 24 жніўня зробяць зніжкі на нехарчовыя тавары да 30%. Гарадзенскі аблвыканкам накіраваў рэкамендацыі прыняць удзел у другой рэспубліканскай акцыі „Адзіны дзень зніжак” і знізіць цэны на нехарчовыя тавары як дзяржаўных гандлёвых сетак, так і прыватных гандлёвых аб’ектаў.
Як патлумачыў начальнік упраўлення Віталь Біч, гандлёвым прадпрыемствам рэкамендавана разгледзець пытанне пра зніжэнне кошту нехарчовых тавараў у ходзе акцыі. Акрамя таго, ім прапанавана прапрацаваць з вытворцамі тавараў атрыманне дадатковых зніжак у гэты дзень.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота leader-potolkov.ru
