32 тысячы даляраў за фота айсберга, які патапіў “Тытанік”
На аўкцыёне ва Уілтшыры фотаздымак айсберга, які, як мяркуецца, стаў прычынай гібелі «Тытаніка», пайшоў з малатка за 21 тысячу фунтаў стэрлінгаў (гэта каля 32 тысяч даляраў). Пра гэта перадае тэлеканал “Sky News”.
Арганізатары таргоў паведамілі, што здымак быў зроблены праз некалькі гадзін пасля сутыкнення брытанскага лайнера з ледзяной глыбай галоўным сцюардам судна «Прынц Адальберт», якое праходзіла міма.
Таксама на гэтым жа аўкцыёне за 15 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 23 тысяч даляраў) прадалі бісквітнае печыва з сухога пайка з выратавальнай шлюпкі «Тытаніка», а за 130 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 200 тысяч даляраў) – срэбны кубак-падарунак пасажыркі Маргарэт Браўн капітану парахода «Карпат», які прыйшоў на дапамогу.
Крыху раней, на пачатку кастрычніка гэтага года, на інтэрнэт-аўкцыёне Lion Heart Autograph было прададзена меню апошняга абеду для першага класа на параходзе «Тытанік». Кошт лота – 88 тысяч даляраў.
У красавіку бягучага года быў выстаўлены на продаж шэзлонг з пасажырскага карабля «Тытанік». Лот сышоў з малатка за 100 тысяч 350 фунтаў стэрлінгаў (каля 154 тысяч даляраў).
У студзені на Бостанскім аўкцыёне быў прададзена ліст адной з пасажырак «Тытаніка», якая выратавалася пасля катастрофы. Пакупнік прапанаваў за яго 11 тысяч 875 даляраў.
У 2013 годзе з малатка пайшла скрыпка, на якой кіраўнік суднавага аркестра граў пасажырам «Тытаніка», які пачаў тануць. Музычны інструмент прадалі за 900 тысяч фунтаў (гэта каля мільёна еўра).
«Тытанік» – брытанскі трансатлантычны параход. На момант пабудовы ён быў самым вялікім суднам у свеце. Уночы з 14 на 15 красавіка 1912 гада, праплываючы праз Атлантычны акіян, лайнер сутыкнуўся з айсбергам і затануў. Загінула амаль паўтары тысячы чалавек, выратаваліся толькі каля 700. Афіцыйна прычынай гібелі судна лічыцца сутыкненне з айсбергам, аднак розныя даследчыкі і навукоўцы да гэтага часу вылучаюць ўласныя версіі здарэння.
Паводле lenta.ru
Фота з сайта historyporn.dirty.ru