35 тысяч чалавек заклікаюць Yara спыніць супрацоўніцтва з „Беларуськаліем”



35 тысяч чалавек заклікаюць Yara спыніць супрацоўніцтва з „Беларуськаліем”.

Менавіта столькі чалавек падпісалі петыцыю да нарвежскай кампаніі, якая з’яўляецца найбуйнейшым пакупніком мінеральных угнаенняў.

„Беларуськалій” з’яўляецца адным з асноўных крыніц фінансавання АМАПа, а таксама КДБ і падраздзяленняў катаванняў, якія нясуць адказнасць за пазбаўленне волі, згвалтаванні, катаванні і пераслед дзясяткаў тысяч людзей”, — гаворыцца ў петыцыі.

Раней нарвежская кампанія асудзіла парушэнне правоў чалавека і правоў працоўных у Беларусі. Сітуацыю ў Беларусі нарвежцы называлі непрымальнай. У верасні дэлегацыя Yara наведвала Салігорск. Аўтары петыцыі лічаць, што спробы кампаніі паўплываць на кіраўніцтва „Беларуськалія”, каб спыніць парушэнне правоў працоўных і пераслед страйкоўцаў, не прынясуць вынікаў.

Беларускае Радыё Рацыя