5% беларусаў жывуць за мяжой беднасці



Паводле Белстата, у трэцім квартале 2019 года доля грамадзян Беларусі з роўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 4,9% супраць 5,3% у першым квартале і 5,1% — у другім. 

Менш за 200 рублёў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў за месяц у трэцім квартале 2019 года мела 2,4% насельніцтва.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 жніўня па 31 кастрычніка складаў 230 рублёў 91 капейку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.21.by