65% жыхароў у Беларусі вымушаныя эканоміць



Цэнтр сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO правёў даследаванне, у якім высветліў успрыманне беларусамі бягучай эканамічнай сітуацыі ў краіне. Згодна з вынікамі даследавання, каля 40% беларусаў-гараджан лічаць, што за апошнія 12 месяцаў становішча ў эканоміцы Беларусі пагоршылася.

Палова апытаных чакае і далейшага пагаршэння сітуацыі на працягу бліжэйшага году.

Траціна рэспандэнтаў заявіла, што кошты выраслі больш, чым на 20%. На думку апытаных, найбольш падаражэлі прадукты харчавання, побытавая хімія, лекі і грамадскі транспарт, г.зн. тыя катэгорыі, якімі яны, верагодна, карыстаюцца практычна кожны дзень.

Рэзкі скачок цэн вымушае больш за 65% гарадскіх беларусаў звярнуцца да эканоміі. Тыя, хто звярнуўся да эканоміі, сталі эканоміць амаль на ўсім. У першую чаргу — на адзенні і абутку, побытавай хіміі, мэблі, касметыцы.

Фота: Depositphotos