70% бюджэту Менска забяспечана недзяржаўным сектарам эканомікі
На 1 красавіка 2017 года амаль 70,5% бюджэту Менска забяспечана недзяржаўным сектарам эканомікі, паведамляе прэс-цэнтр сталічнай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.
У Менску больш за 324 тыс. суб’ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі і больш за 2 тыс. суб’ектаў дзяржаўнага сектара. Імі ўнесена плацяжоў у бюджэт 1,8 млрд і 0,7 млрд рублёў адпаведна.
Два з паловай мільярды рублёў даходаў дзяржаўнага бюджэту сфарміраваныя за кошт паступленняў плацяжоў ад плацельшчыкаў Менска. У параўнанні з мінулым годам паступленні выраслі на 15 млн рублёў, або на 0,6%. Асноўная частка даходаў сталічнага бюджэту (96,4%) сфармаваная за кошт плацяжоў, унесеных у добраахвотным парадку.
Буйнымі арганізацыямі Менска выплачана ў бюджэт 857,6 млн рублёў, або 101,8% да ўзроўню 2016 года.
На 1 красавіка 2017 года фармаванне кансалідаванага бюджэту горада забяспечылі больш за 327 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 60 тыс. арганізацый, 71 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 196 тыс. фізічных асоб.
У рэйтынгу плацельшчыкаў сталіцы, якія забяспечылі найбольшыя паступленні ў 1-м квартале 2017 года: АТ „Газпром трансгаз Беларусь”, ЗАТ „Беларуская нафтавая кампанія”, РУП „Менскэнерга”, ЗТАА „Лукойл Беларусь”, ТАА „Тытунь-інвест”, ЗАТ „Мінскі завод вінаградных він”, ЗТАА „Газпрамнафта-Белнафтапрадукт”, СТАА „МТС”, УП „Велком”, ААТ „Менск Крышталь” — кампанія-кіраўнік холдынга „Менск Крышталь груп”.
Суб’ектамі малога і сярэдняга бізнесу ў бюджэт горада ўнесена 936,2 млн рублёў, або 122,1% да аналагічнага перыяду 2016 года.
У Менску зарэгістравана больш за 116 тыс. суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу. У параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года колькасць суб’ектаў павялічылася на 2,6%.
Гэтымі плацельшчыкамі забяспечана 37% кансалідаваных паступленняў Менска, што на 6,6 працэнтнага пункта вышэй за паказчык такога ж леташняга перыяду.