754 медыцынскіх работніка шукаюць для працы ў Гарадзенскай вобласці
16 гадоў таму
754 медыцынскіх работніка шукаюць для працы ў Гарадзенскай вобласці. Сярод іх — 427 лекараў, 205 медсясцёр і 77 санітараў.

У некаторых аб’явах пазначана, што возьмуць на працу лекара нават пенсійнага ўзросту. Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала сайт Дзяржаўнай службы занятасці, а эксперт патлумачыў, што недахоп можа быць насамрэч яшчэ большым.
Рэкардсменамі па недахопе ўрачоў сталі Ашмяны, Дзятлава і Іўе. 62 медыкі не хапае ў Ашмянскай ЦРБ. 44 вакансіі адкрыта ў Дзятлаўскай ЦРБ, па 42 — у Івейскай і Слонімскай. У Карэліцкую ЦРБ шукаюць 35 медыкаў, 34 — у Бераставіцкую, 33 — у Шчучынскую і так далей.
