85% беларускіх прадпрымальнікаў пад рызыкай банкруцтва
У Беларусі большасць індывідуальных прадпрымальнікаў страцілі ў сакавіку-красавіку ад 80 да 100% прыбытку і кліентаў, паведамляе выданне Тэлеграф.
Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага аб’яднаннем прадпрымальнікаў «Перспектыва» сярод 1000 ІП, якія займаюцца рознічным гандлем.
«Зыходзячы з гэтых лічбаў можна зрабіць выснову, што для амаль 85% прадпрымальнікаў у бліжэйшы час немагчыма далей ажыццяўляць свой бізнес і яны збанкрутуюць», – лічаць у «Перспектыве». Перспектыва« раней рабіла свае прапановы ўладам для мінімізацыі крызісу для ІП, але да гэтага часу «ўрад на кантакт ня выходзіў і ніякіх запытаў аб стане спраў не запытваў».
Беларускае Радыё Рацыя