A1 паведаміў пра праблемы з доступам у інтэрнэт



1 красавіка. Аператар A1 патлумачыў узніклыя сёння праблемы з доступам у інтэрнэт DDoS-атакай на DNS-серверы кампаніі.

1 красавіка кліенты A1 у Менску паведамілі пра праблемы з доступам у інтэрнэт па фіксаванай сетцы. Пры гэтым карыстальнікі адзначаюць, што могуць карыстацца мэсэнджарамі, але прагляд сайтаў магчымы толькі з выкарыстаннем VPN.

A1 у сваім акаўнце ў „Твітэры” пацвердзіла праблему з доступам у інтэрнэт і паведаміла, што яна выкліканая „DDoS-атакай, якая здзяйсняецца на DNS-серверы кампаніі”.

У кампаніі адзначылі, што тэхнічныя спецыялісты „праводзяць усе неабходныя мерапрыемствы па нейтралізацыі DDoS-атакі і працуюць над аднаўленнем працы сэрвісу”.

„Пра аднаўленне карэктнага доступу будзе паведамлена, як толькі гэта стане магчымым. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці”, — падкрэслілі ў A1.

belapan.by