ААТ „Белтрансгаз” рыхтуе пенсіянераў на замену мабілізаваных
У Слонімскім упраўленні магістральных газаводаў ААТ „Белтрансгаз” адбыўся незвычайны сход. На гэты сход запрасілі былых супрацоўнікаў і рабочых „Белтрансгазу”, якіх зусім нядаўна адправілі на заслужаны адпачынак.
Падчас сходу кіраўніцтва прадпрыемства звярнулася да пенсіянераў па дапамогу. А дапамога заключаецца вось у чым.
Калі раптам у Беларусі пачнецца мабілізацыя, і будуць са Слонімскага ўпраўлення магістральных газаправодаў па позвах з ваенкаматаў мабілізаваныя ўсе мужчыны, неабходна пенсіянерам замяніць іх на тых пасадах, якія застануцца без людзей і спецыялістаў пасля мабілізацыі. Праўда, пенсіянеры-мужчыны на такі заклік адгукнуліся даволі скептычна. Тым больш, што на Беларусь ніхто не нападае і не плануе нападаць, а ісці на вайну супраць Украіны ніхто не жадае.
Беларускае Радыё Рацыя