Абмяркоўваецца абмежаванне імпарту ў Беларусь паперы і кардону
У Беларусі на грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Саўміна аб ліцэнзаванні ўвозу гэтай прадукцыі. Абмежаванні прапануецца ўстанавіць мінімум на паўгода.
У „Беллеспаперапраме” прапануюць тэрмінам на шэсць месяцаў у якасці „часовай меры нетарыфнага рэгулявання” абмежаваць увоз у Беларусь драўняна-стружкавых і драўняна-валакністых пліт і шматслойных паперы і кардону.
У ведамстве матывуюць гэта неабходнасцю „стварыць спрыяльнае асяроддзе для росту айчыннай прамысловасці” і развіццём імпартазамяшчэння. А таксама лічаць, што беларускія вытворцы могуць поўнасцю закрыць патрэбнасці ўнутранага рынку.
Гэтыя абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на імпарт з краін ЕАЭС.