Абвешчана пра дэнамінацыю беларускага рубля



У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя. Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў адпаведны указ.  Як паведамляе ягоная  прэс-служба прэзідэнта гэта будзе самая буйная дэнамінацыя за ўсю гісторыю рубля: у 10 тысяч разоў – з купюраў прыбяруць чатыры нулі. Эканаміст Міхась Залескі называе дэнамінацыю не больш як тэхнічнай працэдурай:

– Грошы – гэта таксама прадукт. Дэнамінацыя праводзіцца таму, што себекошт выкарыстання гэтага прадукту зрабіўся ўжо вельмі высокім. Калі мы возьмем нізканамінальныя купюры, то кошт іхны меншы за шпалеры. Ну вазьміце квадратны метр сторублёвак, напрыклад, і квадратны метрт шпалераў. Было многа дэнамінацыяў. Нічога нас не чакае – ні кепскага, ні добрага. Дэнамінацыя – гэта тэхнічнае мерапрыемства. Цэны крыху падскочуць, таму што ўсе прадаўцы будуць акругляць у большы бок.

Самы нізкі намінал цяперашняга банкнота 100 рублёў будзе заменены на самы нізкі намінал манеты  – адну капейку. Раней Лукашэнка паведамляў, што ўжо зацверджаныя новыя грошы. На думку кіраўніка дзяржавы, вонкава новыя беларускія купюры падобныя на еўра.

* * *

1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя беларускага рубля ў суадносінах 1:10.000, паведаміла прэс-служба кіраўніка краіны. Указ № 450 „Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь” падпісаны 4 лістапада.

12208283

З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года грашовыя знакі ўзору 2000 года і грашовыя знакі ўзору 2009 знаходзяцца ў паралельным звароце, абавязковым да прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў у паказаных вышэй суадносінах.

Абмен грашовых знакаў узору 2000 года на грашовыя знакі ўзору 2009 года ажыццяўляецца без абмежаванняў і без спагнання ўзнагароджання з 1 студзень 2017 года па 31 снежня 2019 года — у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, з 1 студзеня 2020 па 31 снежня 2021 года — у Нацыянальным банку.

121121

 

З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года вытворцы, прадаўцы, пастаўшчыкі, выканаўцы і іх прадстаўнікі пры прадастаўленні спажыўцам інфармацыі аб прапанаваных таварах (работах, паслугах) абавязаны ўказваць цэны (тарыфы) у грашовых знаках ўзору 2000 года і грашовых знаках ўзору 2009 года.

Нацыянальнаму банку даручана забяспечыць выпуск у абарот грашовых знакаў узору 2009 года і вывад з абарачэння грашовых знакаў узору 2000 года з улікам палажэнняў указа.