Абвешчаны пераможцы другога конкурсу «Бізнес вольнай Беларусі»
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) падвяла вынікі другога конкурсу Free Belarus Business Award. Былі названыя пераможцы у пяці намінацыях, паведамляе „Радыё Свабода”.
Конкурс «Бізнес вольнай Беларусі» фінансуе Еўразвяз. Сферы бізнесу беларусаў за мяжой самыя розныя: будаўніцтва, медыцына, лагістыка, навучанне, інавацыйныя тэхналогіі, бяспека, гандаль, клубы і кавярні.
Агульны прызавы фонд конкурсу складае 25 тысяч еўра. Кожная кампанія-пераможца атрымлівае па 5 тысяч еўра на далейшае развіццё бізнесу.
Мэтай конкурсу стала адзначэнне дасягненняў бізнесу, заахвочванне людзей, якія знаходзяць спосабы адаптавацца і весці свой бізнес па-за межамі краіны, умацоўваючы свае пазіцыі на замежным рынку і ствараючы спрыяльныя ўмовы працы для сваіх супрацоўнікаў.
«Найлепшым бізнесам году» стала кампанія па выдаленні тату Lasera Plus.
Фота: Радыё Свабода
