Аб’яўленыя найлепшыя беларускія экспарцёры 2019 года



Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, усяго ў спіс найлепшых знешніх гандляроў увайшлі 22 прадпрыемствы.

Сукупна яны прадалі за мяжу тавараў і паслуг у мінулым годзе на амаль 9 мільярдаў даляраў.

– Канешне, ёсць флагманы нашага экспарту: Беларускі металургічны завод, вось “Штадлер” у гэтым годзе перамог, “Конте Спа”, “Санта Брэмар”. Ёсць і навічкі: Светлагорскі ЦКК, Магілёв “Тера Мотарс”– гэта кампанія малога і сярэдняга бізнеса, “АлюмінТэхна” – гэта вытворца будматэрыялаў, Гарадзенскі медыцынскі ўніверсітэт – яны прадстаўляюць медычныя паслугі, кансультацыі для нашых зарубежных партнёраў і яны паказалі выдатныя вынікі.

Паводле Улаховіча, пры вызначэнні пераможцаў журы кіравалася чатырма крытэрамі: фізічны аб’ём экспарта, аб’ём экспарта на аднаго супрацоўніка, знешнегандлёвы баланс і тэмпы росту экспарта. Беларусь прадае тавары і паслугі ў 180 дзяржаваў свету.

Беларускае Радыё Рацыя