Аб’ём замежных інвестыцый у Менск знізіўся на траціну



За 2015 год у рэальны сектар эканомікі Мeнска (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 7,7 млрд. даляраў ЗША інвестыцый, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

У 2014 годзе гэты паказчык склаў 11,2 млрд. даляраў. Такім чынам, ён знізіўся за год на 31,25%.

У 2015 годзе асноўнымі інвестарамі арганізацый Мeнска былі суб’екты гаспадарання Расeі (37,8% ад усіх інвестыцый), Злучанага Каралеўства (29%), Нідэрландаў (14,1%).

Прамых замежных інвестыцый паступіла 6,1 млрд. долараў ЗША, або 78,3% ад усіх замежных інвестыцый.

Ад рэзідэнтаў Расeі паступіла 47,1% прамых замежных інвестыцый (з улікам запазычанасці за тавары, работы, паслугі) ад агульнага аб’ёму прамых інвестыцый, ад рэзідэнтаў Злучанага Каралеўства — 35,9%, Кіпра — 7%.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне таксама паведаміла, што за 2015 год арганізацыямі Мінска (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на 3,8 млрд. долараў ЗША (у 2014 годзе — 4,4 млрд.). Значныя аб’ёмы інвестыцый накіраваныя суб’ектам гаспадарання Расеі (43,4% ад усіх накіраваных інвестыцый), Злучанага Каралеўства (31,8%), Украіны (15,4%).

На долю прамых інвестыцый прыпадала 93,3% усіх накіраваных за мяжу інвестыцый.

Суб’ектам гаспадарання Расеі арганізацыі Менска накіравалі 44,6% прамых інвестыцый (з улікам запазычанасці за тавары, работы, паслугі) ад агульнага аб’ёму накіраваных прамых інвестыцый, суб’ектам гаспадарання Злучанага Каралеўства — 34%, Украіны — 16,3%.

belapan.by