Адмоўнае сальда Беларусі – 4 млрд 246,5 млн USD



Адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі таварамі за студзень—лістапад 2017 года склала 4 млрд 246,5 млн даляраў ЗША, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені—кастрычніку 2017 года сальда таксама было адмоўным і, паводле ўдакладненых дадзеных, склала 3 млрд 619,1 млн даляраў. Такім чынам, за лістапад мінулага года яно павялічылася на 627,4 млн даляраў. У студзені—лістападзе 2016 года адмоўнае сальда складала 3 млрд 415,6 млн, на 830,9 млн менш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

Знешнегандлёвы абарот краіны за 11 месяцаў мінулага года склаў 57 млрд 22,7 млн долараў, да ўзроўню студзеня—лістапада 2016 года ён вырас на 23,5% у бягучых цэнах. Экспарт тавараў склаў 26 млрд 388,1 млн долараў (+ 23,4%), імпарт — 30 млрд 634,6 млн даляраў (+ 23,6%).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі ЕАЭС за студзень—лістапад 2017 года склаў 30 млрд 10,4 млн даляраў, што на 24,2% больш, чым за студзень—лістапад 2016-га. Экспарт вырас на 20,9% да 12 млрд 426,9 млн даляраў, імпарт — на 26,5% да 17 млрд 583,5 млн. У гандлі з краінамі ЕАЭС сальда было адмоўным у 5 млрд 156,6 млн даляраў (у студзені—лістападзе 2016 года — мінус 3 млрд 617,4 млн).

Узаемны тавараабарот з Расеяй, паводле дадзеных Белстата, за 11 месяцаў 2017 года склаў 29 млрд 222,8 млн даляраў, павелічэнне да ўзроўню студзеня—лістапада 2016 года — 23,2%, у тым ліку экспарт — 11 млрд 739,2 млн (+18,8%), імпарт — 17 млрд 483,6 млн (+26,4%). Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала 5 млрд 744,4 млн даляраў (у студзені—лістападзе 2016 года адмоўнае сальда складала 3 млрд 952,7 млн).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі Еўразвяза за студзень—лістапад 2017 года склаў 12 млрд 885,6 млн даляраў, павялічыўшыся да ўзроўню студзеня—лістапада 2016 года на 26,5%. Экспарт тавараў склаў 6 млрд 925,5 млн даляраў, павялічыўшыся на 31,9%, імпарт — 5 млрд 960,1 млн (на 20,7% больш). Сальда ў гандлі з краінамі ЕЗ было станоўчым і склала 965,4 млн долараў супраць 313,4 млн у студзені—лістападзе 2016 года.

Экспарт у краіны па-за СНД у студзені—лістападзе 2017 года вырас на 27,9% і склаў 10 млрд 442,7 млн даляраў, імпарт павялічыўся на 20,3% да 11 млрд 838,5 млн даляраў. У цэлым тавараабарот вырас на 23,7% да 22 млрд 281,2 млн, а сальда было адмоўным у 1 млрд 395,8 млн супраць адмоўнага ў 1 млрд 676,4 млн долараў у студзені—лістападзе 2016 года.

belapan.com