Адноўленая праца двух цэхаў на „Гродна Азоце”
Адноўленая праца двух цэхаў у ААТ „Гродна Азот”.
„Учора ўвечары ў 23.30 цэх „Ааміяк-4” быў уключаны ў працу і выйшаў на рэгламентныя нагрузкі. Паслядоўна быў запушчаны і цэх „Карбамід-4”, — гаворыцца ў паведамленні на сайце прадпрыемства.
Як раней інфармавала ААТ „Гродна Азот”, 19 красавіка каля 14.35 адбылося пазапланавае спыненне абсталявання цэха „Аміяк-4”. Прычына надзвычайнага здарэння — памылковыя дзеянні персаналу электрацэха пры выкананні работ планавага абслугоўвання. Гэта мела вынікам спыненне тэхналагічна звязанага цэха „Карбамід-4”.
Прадстаўнікі „Гродна Азоту” заявілі, што цэх „Аміяк-4 „адновіць сваю працу на працягу сутак з наступным пускам цэха „Карбамід-4”.
Паводле афіцыйнай версіі, пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства не было.
ААТ „Гродна Азот” — адно з найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў у СНД і ва Усходняй Еўропе, выпускае азотную кіслату, азотныя мінеральныя ўгнаенні, капралактам, метанол і іншыя віды хімічнай прадукцыі. Прадпрыемства належыць дзяржаве, уваходзіць у склад канцэрна „Белнафтахім”.