Адток «айцішнікаў» за 2022 год перавысіў 16,5 тысяч



Адток «айтышнікаў» у 2022 годзе перавысіў 16,5 тыс. чалавек, вынікае са свежых звестак Белстата. Менавіта на столькі колькасць звальненняў у галіне перавысіла колькасць працаўладкаванняў.

У цэлым для беларускай эканомікі ў мінулым годзе было характэрна скарачэнне колькасці занятых у эканоміцы. У снежні іх колькасць зноў зменшылася і склала 4,1896 млн чалавек. Па дадзеных аператыўнай справаздачы Белстата, баланс у снежні і ў цэлым па годзе склаўся на карысць звальненняў.

Усяго ў снежні было звольнена 47,4 тыс. чалавек, што на 5047 больш, чым было прынята на працу. У маштабах усяго 2022 года колькасць звальненняў перавысіла колькасць працаўладкаванняў на 71 770 і склала больш за 709,5 тыс. У аператыўную справаздачу Белстата не ўключаюцца мікра- і малыя прадпрыемствы без ведамаснай падпарадкаванасці.

У параўнанні з 2021-м колькасць звальненняў у мінулым годзе скарацілася на 4%, а колькасць прынятых на працу на – на 4,4%.

reform.by