Адток з Беларусі «айцішнікаў» за восем месяцаў 2022 года склаў 12 тысяч чалавек
Паводле Белстата, у беларускай эканоміцы ў жніўні былі занятыя звыш 4 млн чалавек. Аднак колькасць звальненняў у буйных і сярэдніх прадпрыемствах за гэты месяц у чарговы раз перавысіла колькасць працаўладкаванняў.
Згодна з аператыўнай справаздачай Белстата, у жніўні было звольнена звыш 94 тысяч чалавек, а прынята на працу толькі 80 з паловай тысяч чалавек. Такім чынам, колькасць звальненняў аказалася большай на 13 з паловай тысячы. У справаздачу не ўключаюцца звесткі пра рух працоўнай сілы па мікра- і малых прадпрыемствах.
У жніўні працягваўся адток работнікаў у галіне інфармацыйнага абслугоўвання. Усяго ў гэтым відзе дзейнасці за восем месяцаў колькасць звальненняў перавысіла колькасць працаўладкавання амаль на 12 тысяч.
Беларускае Радыё Рацыя