Адзіны падатак для ІП прапануецца разлічваць па-новаму
Адзіны падатак для ІП прапануецца разлічваць па-новаму. Гэта прадугледжана праектам закона аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс, паведаміла ў інтэрв’ю намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая.
Цяпер парадак вылічэння яго наступны: Падатковы кодэкс устанаўлівае базавыя максімальную і мінімальную стаўкі ў залежнасці ад таго, дзе ІП займаецца дзейнасцю. Мясцовыя Саветы дэпутатаў вызначаюць канкрэтны памер стаўкі. Аднак на практыцы іншым разам гэта прыводзіць да таго, што стаўкі падатку ў асобных рэгіёнах могуць быць вышэйшыя, чым у Мінску, хоць гэта няправільна, адзначыла Эла Сяліцкая.
Таму прапануецца новы падыход: стаўка ў Падатковым кодэксе будзе ўстанаўлівацца не базавая (максімальная і мінімальная), а асобная для кожнага рэгіёна (для Менска, абласных цэнтраў, іншых населеных пунктаў). А мясцовыя Саветы дэпутатаў, зыходзячы з устаноўленай стаўкі, будуць мець права змяншаць іх, прычым не больш як у 2 разы.