Агляд прэсы: ці здымуць тавары ЕЗ з менскіх паліц?



Ад менскіх крамаў запатрабавалі прыбраць тавары з Літвы, Польшчы і Украіны. Кіраўнік Менскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў абяцаў „прыняць меры”, калі гандлёвыя сеткі ў горадзе не зменяць сітуацыю з продажам тавараў з Літвы, Польшчы і Украіны, паведамляе нямецкі тэлеканал Deutsche Welle. Гандлёвыя сеткі ў Менску павінны прыбраць „з лепшых паліц” тавары з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі. Такое патрабаванне выказаў старшыня Менскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас выязнога пашыранага пасяджэння прэзідыума Савета Рэспублікі. У той жа дзень Літва і Польшча заклікалі Еўразвяз пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з тым, што „Лукашэнка ператварыў нелегальную міграцыю ў інструмент палітычнага ціску на ЕЗ” нагадвае Deutsche Welle.

Amazon прыдумаў спосаб перастаць знішчаць непрададзеныя тавары

Інтэрнэт-рэтэйлер Amazon прыдумаў спосаб, які дазволіць перастаць знішчаць непрададзеныя тавары, піша CNBC. Amazon мае намер пабудаваць эканоміку замкнёнага цыклу. Для гэтага пастаўшчыкам пададуць на выбар дзве праграмы: „Ацэнка і перапродаж” (FBA Grade and Resell) і „Ліквідацыя” (FBA Liquidations). Па здагадках кампаніі, новае жыццё атрымаюць больш за 300 мільёнаў тавараў. Па праграме „Ацэнка і перапродаж” пастаўшчык зможа рэалізаваць вернутую прадукцыю як былую ва ўжыванні. Новы кошт тавару будзе залежыць ад прысвоенага яму статусу: „новы”, „вельмі добры стан”, „добры стан”, „прымальны”. Праграма ўжо запушчана ў Вялікабрытаніі. Да канца  года яна пачне дзейнічаць у ЗША, а ў пачатку 2022 года– у Германіі, Францыі, Італіі і Іспаніі. Другая праграма, „Ліквідацыя”, дазволіць пастаўшчыкам перадаваць тавары аптовым партнёрам Amazon, якія самі знойдуць іншыя рынкі збыту.  Рэтэйлер прыйшлося звярнуць увагу на праблему ўтылізацыі новых тавараў у канцы чэрвеня пасля выхаду сюжэту тэлекампаніі ITV, у якім былыя супрацоўнікі склада Amazon у Шатландыі распавялі, што ім даводзіцца знішчаць мільёны непрададзеных тавараў. На сметнік адпраўляліся MacBook, iPad, медыцынскія маскі, тэлевізары, дроны, навушнікі і мноства іншых тавараў. Дзеяннямі Amazon зацікавіўся прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, які паабяцаў разабрацца ў сітуацыі.

Кіраўнік МЗС Чэхіі назваў умову аднаўлення стасункаў з Расеяй

Чэшскі міністр замежных спраў Якаб Кулганэк у інтэрв’ю выданню Novinky заявіў, што для паляпшэння расейска-чэшскіх адносінаў Масква павінна выключыць Чэхію са спісу недружалюбных краін. „Для паляпшэння адносінаў – а гэта будзе адбывацца ў доўгатэрміновай перспектыве – палічыў бы важным крокам выключэнне Чэшскай Рэспублікі са спісу недружалюбных дзяржаў”, – сказаў міністр. Пры гэтым ён паведаміў, што склікаў закрыты круглы стол для прадстаўнікоў парламенцкіх фракцый, каб абмеркаваць адносіны з Расеяй. Такі аўдыт расейска-чэшскіх адносінаў можа дапамагчы пры далейшым прыняцці рашэнняў урадам. Кулганэк растлумачыў, што гэта пытанне месяцаў, а можа, і гадоў. Супрацьстаянне Масквы і Прагі пачалося ў красавіку, пасля заявы Чэхіі пра падазрэнні ў датычнасці расейскіх спецслужбаў да выбухаў на складах у Врбеціцэ ў 2014 годзе, у выніку якіх загінулі два чалавекі.

Сікорскага адчыталі за прапанову прызнаць ЕЗ пераможцам Алімпіяды

Былы міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выклікаў гнеў і асуджэнне ў карыстальнікаў Twitter. Палітык апублікаваў медальную табліцу Алімпійскіх гульняў у Токіа, у якой першае месца адвёў выдуманай зборнай Еўрапейскага звязу, перадае Daily Express. Карыстальнікі Twitter абрынуліся з рэзкай крытыкай на польскага дэпутата Еўрапарламента. Падставай паслужыў пост палітыка, у якім ён выказаў здагадку, што на Алімпійскіх гульнях у Токіа выйграе Еўрапейскі звяз, піша Daily Express. Былы міністр замежных спраў апублікаваў відазмененую медальную табліцу. У ёй ЕЗ займаў першае месца па агульнай колькасці ўзнагарод, абыходзячы Кітай, ЗША і Японію, тлумачыць выданне. Па артыкуле Daily Express, Сікорскі атрымаў такі вынік, склаўшы медалі ўсіх краін-удзельніц еўрапейскага блока. Пры гэтым дэпутат напісаў правакацыйным надпісам: «ЕЗ руліць!» Больш за тое, у сваім запісе на польскай мове ён дадаў: «І такая сіла нашага звязу». ЕЗ не быў самастойна прадстаўлены на Алімпійскіх гульнях, кожны з яго ўдзельнікаў адпраўляў на спаборніцтвы свае зборныя. Германія атрымала на «Токіа-2021» дзесяць залатых медалёў, стаўшы адной з вядучых краін еўрапейскага блока ў агульным заліку, падкрэслівае выданне.

Агляд прэсы падрыхтаваў Антон Разумоўскі