“Агра і экатурызм Берасцейскай вобласці: магчымасці і перспектывы”
Прэс і проматур “Агра і экатурызм Берасцейскай вобласці: магчымасці і перспектывы” хочуць правесці на Берасцейшчыне. Яго ініцыятары – прадстаўнікі праэкту USAID пры праграме развіцця ААН “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”.
У праграме – адкрыццё музея-кузні ў аграсядзібе Польскі маёнтак, экскурсіі па вёскам, знаёмства з турыстычным бізнэсам, майстар-клас разьбы па дрэве ды іншае.
“Нашая праграма ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях фактычна падыходзіць да завяршэння”, – распавёў каардынатар праэкту па Берасцейскай вобласці Вадзім Пракапчук.
Мерапрыемства для прадстаўнікоў сродкавай інфармацыі і турыстычных фірмаў плануецца правесці 13 і 14 верасня ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце