„АйПаўэр” павінен вярнуць амаль 6 мільёнаў рублей інвестыцый
Эканамічны суд у Берасці пастанавіў, што акцыянернае таварыства «АйПаўэр» павінна вярнуць 5 мільёнаў 700 тысяч рублёў, вылучаных з інавацыйнага фонду на будаўніцтва акумулятарнага завода. З адпаведным пазовам у суд звярнуліся прадстаўнікі Берасцейскага аблвыканкама, піша TUT.by.
Аблвыканкам адзначаў, што грошы з інавацыйнага фонду вылучаліся ў 2016 годзе пад умовай, што да 31 ліпеня 2019 года завод павінен быць уведзены ў эксплуатацыю. Аднак гэтага не адбылося.
Як паведамлялася раней, завод пакуль так і не змог прайсці экалагічную экспертызу. Следам за берасцейцамі, якія амаль два гады пратэстуюць супраць экалагічна небяспечнага прадпрыемства, свае асцярогі выказалі кіраўнік вобласці Анатоль Ліс і нават Аляксандр Лукашэнка. Кіраўніцтва фірмы «Айпаўэр» было затрыманае Камітэтам дзяржбяспекі па падазрэнні ў дачы хабараў. Пазней іх выпусцілі пад падпіску.
Беларускае Радыё Рацыя
